wd wp Пошук:

Карупцыя ў Албаніі

Карупцыя ў Албаніі актуальная праблема Албаніі[1]. Паводле звестак Барометра сусветнай карупцыі 2021 года, 66 % рэспандэнтаў указалі, што ўзровень карупцыі ў Албаніі павялічыўся. У Індэксе ўспрымання карупцыі за 2021 год краіна займае 110-е месца са 180 краін, набраўшы 35 балаў[2].

Пасля 1990 года Албанія перайшла ад цэнтралізаванай эканомікі да ліберальнай. Лібералізацыя прынесла як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для палітыкі, эканомікі і іншых сацыяльных аспектаў.

Па дадзеных міжнародных арганізацый (Індэкс ўспрымання карупцыі і Інстытута дэмакратыі і пасярэдніцтва), у Албаніі пагаршаецца карупцыйны «захоп дзяржавы»[3].

Зноскі

  1. CORRUPTION PERCEPTIONS INDEX. ALBANIA (2021)(англ.) . Transparency International. Праверана 28 сакавіка 2022.
  2. CORRUPTION PERCEPTIONS INDEX (2021)(англ.) . Transparency International. Праверана 29 сакавіка 2022.
  3. По данным международных организаций, в Албании усугубляется коррупционный «захват государства»(руск.) . OCCRP (1 красавіка 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітыка Албаніі
Катэгорыя·Карупцыя ў Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карупцыя паводле краін