wd wp Пошук:

Лібералізацыя

Лібералізацыя (лац.: Liberalis - вольны) — форма знешнеэканамічнай палітыкі, уяўляе сабой комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на садзейнічанне знешнеэканамічнай дзейнасці, паступовая адмена абмежаванняў у знешнім гандлі, зніжэнне ставак увазной і вывазной пошлін, прадастаўлення тарыфных ільгот пры ажыццяўленні знешнеэканамічных аперацый. Гэта працэс пашырэння свабоды эканамічных дзеянняў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, зняцце абмежаванняў на фінансава-эканамічную дзейнасць, разняволенне прадпрымальніцтва.

У шырокай трактоўцы «лібералізацыя» азначае паслабленне дзяржаўнага кантролю над рознымі відамі дзейнасці.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лібертарыянства
Катэгорыя·Лібералізм
Катэгорыя·Дзяржаўнае кіраванне