wd wp Пошук:

Карташавічы

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Карташавічы. Карташавічы (руск.: Карташевичи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 210 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 14 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 4 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Рутавеч. За 16 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва