Карсіка́нская мова (саманазва: Corsu) — раманская мова, блізкая да тасканскага дыялекту італьянскай мовы, родная мова карсіканцаў.
Карсіканскую мову дазваляецца ўжываць у адміністрацыйным і судовым справаводстве Корсікі. Вывучаецца ў мясцовых навучальных установах у якасці факультатыву. Лічыцца, што ёй карыстаецца каля паловы жыхароў Корсікі. Носьбіты таксама жывуць у іншых рэгіёнах Францыі, у Італіі і ЗША.
Пісьмовасць на аснове лацінскага алфавіта.
Літары | A | B | C | CHJ | D | E | F | G | GHJ | H | I | J | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | Z |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва | a | bi | ci | chji | dè | è | èffè | gi | ghjè | acca | i | ji | èllè | èmmè | ènnè | o | pè | cu | èrrè | èssè | ti | u | vè | zèda |