wd wp Пошук:

Кароль са Слуцка

Кароль са Слуцка — шахматная фігурка караля першай паловы XII ст., знойдзеная ў г. Слуцку падчас раскопак гарадзішча ў 19851986 гадах археолагам Леанідам Калядзінскім. Захоўваецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі.

Фігурка шахматнага караля на сёння з’яўляецца адзінай на тэрыторыі Усходняй Еўропы: знойдзеная ў Чарнігаве ў 1991 годзе фігурка была скрадзена[1].

Апісанне

Падчас археалагічных прац былі знойдзены чатыры шахматныя фігуры: пешка, ладдзя, слон і кароль. Пешка і ладдзя выразаны з дрэва, а слон і кароль з косці. Паводле меркавання палеазаолага Веры Шчагловай, фігурка шахматнага караля была выразана з рога лася. Вышыня фігуркі складае 68 мм, вага — 65 грамаў. Знаходка выканана ў рэалістычнай манеры і кампазіцыйна ўяўляе сабой фігуру мужчыны, які сядзіць на троне. На галаве ў яго — «руская» шапка, валасы пастрыжаны пад гаршчок. Выява твару захавалася не поўнасцю, але можна заўважыць бараду і вусы. Таксама бачныя адтуліны, дзе знаходзіліся вочы, магчыма, выкананыя са шкла ці каляровага металу. Рукі складзены на каленях, ногі абуты ў высокія боты — гэта сведчыць пра знатнасць асобы[1].

Абсалютны аналаг фігуркі са Слуцка невядомы. Некаторае падабенства са слуцкай мае шахматная фігурка караля, знойдзеная ў 1964 годзе пры раскопках паселішча Традэнс у Нарвегіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Слуцкі цар на троне з квадрата

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Шахматныя фігуры Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Слуцка
Катэгорыя·Слуцкі краязнаўчы музей