wd wp Пошук:

Каробчыцкі сельсавет

Каро́бчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Каробчыцы.

Утвораны 17 лістапада 1959 года ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Брузгінскага і Малахавіцкага сельсаветаў[1]. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Фабрычны[2]. 22 снежня 1975 года ў склад Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Лейгаболі і Новікі[3]. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баранавіцкага і Капцёўскага сельсаветаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 9 студзеня 1974 г. № 9-VIII Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Верцялішкаўскага і Каробчыцкага сельсаветаў Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 2 (1412).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1989 годзе