wd wp Пошук:

Карнатыт

Карнатытмінерал, водны ўранаванадат калію. Колькасць малекул вады ў мінерале мае непастаянны характар.

Адкрыццё

Мінерал упершыню быў знойдзены і вывучаны ў 1899 г. французскімі навукоўцамі Фрыдэлем і Кюменжам, якія вызначылі яго ў пародах з акругі Мантрозэ, ЗША. Мінерал быў названы ў гонар Марыя-Адольфа Карнота, французскага горнага інжынера і хіміка.

Знаходжанне ў прыродзе

Карнатыт можа знаходзіцца ў пясчаніку ў выглядзе лускавінак. Высокае ўтрыманне ўрану робіць мінерал радыеактыўным, і ў той жа час важным для здабычы гэтага элемента. Гэта другасны мінерал урану і ванадыя, які знаходзіцца пераважна ў асадкавых горных пародах. З’яўляецца важным для здабычы мінералам у плато Каларада, ЗША, дзе ён знаходзіцца ў скамянелай драўніне і ў пясчаніку. Таксама, знаходзіцца ў штатах Ваёмінг, Арызона, Юта. У малых колькасцях можа знаходзіцца ў Грантс і акрузе Карбон.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінералы калію
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы ўрану
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мінералы ванадыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара