wd wp Пошук:

Кармесій

Кармесій (грэч.: Κоρμεσιоς, Κρουμεσις) — хан Балгарыі з ханскага роду Дула з 721 па 738 год.

Пра хана Кармесія звестак вельмі мала. Доўгія гады гісторыкі нават называлі пераемнікам Тэрвела хана Севара і дадавалі гады кіравання Кармесія да гадоў яго кіравання.

Хан Кармесій (Κоρμεσιоς) упершыню згадваецца ў 716 годзе летапісцам Феафанам Спавядальнікам. Мірны дагавор, які заключыў хан Тэрвел з Візантыяй быў падпісаны ім ці Кармесій быў прадстаўніком балгараў. На аснове гэтага факту гісторыкі будуюць здагадкі, што Кармесій быў або суправіцелем, што малаверагодна, або сынам хана Тэрвела[2][3].

Пад помнікам «Мадарскі вершнік» ёсць надпісы пра кіраванне хана Кармесія (Κρουμεσις), але яны моцна сапсаваны часам і выразнасць тэксту дагэтуль не адноўлена.[4]

У гады кіравання Кармесія мір з Візантыяй быў захаваны. У канцы свайго кіравання Кармесій падарыў возера візантыйскаму імператару, аднак адносіны пагоршыліся і была абвешчана вайна. Гэта адзіныя звесткі пра хана Кармесія, якія навукоўцы змаглі ўсталяваць з надпісаў пад «Мадарскім коннікам».[5]

З прычыны блытанін з гадамі кіравання і імёнамі ханаў, некаторыя гісторыкі выказваюць гіпотэзы, што Кармесій і Кармісош адзін і той жа хан. Але пакуль такія гіпотэзы, не даказаны, а тым больш вядома, што паміж імі кіраваў хан Севар.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. Хронография Феофана Исповедника по переводу версии О. Бодянского, 1854 год Архівавана 27 верасня 2007.
  3. Хан Кормесий Архівавана 17 лістапада 2007.
  4. Мадарскія надпісы — артыкул
  5. Мадарскія надпісы з парал. перакладам
Папярэднік:
Тэрвел
Хан Балгарыі
721738
Пераемнік:
Севар
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 738 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя
Катэгорыя·Дула (дынастыя)
Катэгорыя·Кіраўнікі Балгарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VII стагоддзі