wd wp Пошук:

Карл IV Тэадор

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Карл Філіп Тэадор (ням.: Karl (oder Carl) Philipp Theodor; 10 снежня 1724, замак Дрогенбос, каля Бруселя — 16 лютага 1799, Мюнхен) — герцаг Юліх-Берга, курфюрст Пфальца з 1742 года (як Карл IV Тэадор), па выніках войны за баварскую спадчыну (з 1777 года) — курфюрст Баварыі (як Карл II Тэадор).

Карл Тэадор быў сынам Іагана Хрысціяна Пфальц-Зульцбахскага і Марыі Генрыэты дэ ла Тур д’Авернь, спадчынніцы маркграфства Бергенскага (па лініі маці, з дому Ліняў).

Біяграфія

Пасля смерці маці ў 1728 годзе Карл Тэадор у 4-летнім узросце атрымаў у спадчыну маркграфства Берген-оп-Зом, гарадок у Паўночным Брабанце. Праз 5 лёт памёр яго бацька і маленькі Карл Тэадор стаў пфальцграфам Зульцбахскім.

31 снежня 1742 года памёр курфюрст Пфальцкі Карл III Філіп, апошні прадстаўнік лініі пфальцграфаў Нойбургскіх дынастыі Вітэльсбахаў і тытул курфюрста перайшоў у наступную па старшынстве лінію гэтага дому пфальцграфаў Зульцбахскіх. Так Карл Тэадор стаў курфюрстам Пфальца пад імем Карл IV.

Карл Тэадор быў адным з асвечаных манархаў Еўропы. Больш за ўсё яго займала падтрыманне Мангейма на ўзроўні іншых еўрапейскіх сталіц эпохі Асветніцтва. Ён заснаваў у Мангейме акадэміі навук і выяўленчых мастацтваў, апекваў прыдворных музыкантаў, шчодра адорваў Вальтэра і перапісваўся з ім. На лета перабіраўся са сваім дваром з Мангеймскай рэзідэнцыі ў Шветцынген.

Разам з тытулам курфюрста да яго перайшоў таксама тытул герцага Юліха і Берга. Сведчанне архітэктурных густаў Карла Тэадора — мініяцюрны палац Бенрат, выбудаваны ім для пражывання падчас прыездаў у Юліх-Берг.

У 1777 годзе пасля смерці апошняга курфюрста Баварыі з баварскай лініі Вітэльсбахаў Максіміліяна III Іосіфа Карл Тэадор стаў курфюрстам і герцагам Баварыі пад імем Карл II і пераехаў у Мюнхен, што справакавала г.з. бульбяную вайну. Карл IV Тэадор пахаваны ў крыпце Тэатынеркірхэ ў Мюнхене.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118560190 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Carl Theodor // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. Karl Theodore Kurfürst von der Pfalz Herzog von Jülich-Berg, Kurfürt von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Charles Theodore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Губерта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Маркграфы
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў
Катэгорыя·Курфюрсты пфальцкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Герцагі юліхскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1724 годзе
Катэгорыя·Герцагі бергскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэатынеркірхэ
Катэгорыя·Герцагі
Катэгорыя·Курфюрсты
Катэгорыя·Курфюрсты баварскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Асобы