wd wp Пошук:

Карл фон Фасбендэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фасбендэр.

Карл фон Фасбе́ндэр (ням.: Karl von Fasbender; 3 снежня 185213 мая 1933, г. Мюнхен) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Біяграфія

Скончыў Ваенную акадэмію (1888).

Службу пачаў ў 1875 годзе лейтэнантам баварскай арміі. У 1890 годзе быў камандзіраваны ў Вялікі Генштаб. З 1893 года выкладаў у Ваеннай акадэміі, з 1895 года служыў у штабе 4-й пяхотнай дывізіі ў Вюрцбургу. З 1897 года камандзір 3-га батальёна 10-га пяхотнага палка, з 1898 года — 1-га егерскага батальёна. У 1901 годзе прызначаны начальнікам ваенных устанаўленняў у Аўгсбургу. З 1902 года камандзір 3-га пяхотнага палка, з 1905 — 9-й пяхотнай брыгады. З 1907 года начальнік штаба баварскага АК. З верасня 1908 года камандзір 4-й баварскай пяхотнай дывізіі. 12 сакавіка 1912 года звольнены ў адстаўку.

Першая сусветная вайна

Пры мабілізацыі прызваны з адстаўкі і 2 жніўня 1914 года прызначаны камандзірам 1-га баварскага рэзервовага корпуса. 10 лістапада 1918 года прызначаны камандуючым 19-й арміяй на Заходнім фронце. 18 снежня армія была расфармаваная, а Фасбендэр выйшаў у адстаўку і вярнуўся ў Мюнхен.

13 верасня 1916 года узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гесэне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе