wd wp Пошук:

Карл Віман

Карл Віман (англ.: Carl Wieman; нар. 26 сакавіка 1951, Карваліс, штат Арэгон, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001) (сумесна з Эрыкам Корнелам і Вольфгангам Кетэрле) «за дасягненні ў вывучэнні працэсаў кандэнсацыі Бозэ - Эйнштэйна ў асяроддзі разраджаных газаў і за пачатковыя фундаментальныя даследаванні характарыстык кандэнсату».

Біяграфія

Карл Віман быў чацвёртым з пяці дзяцей у сям’і Н. Ора Вімана і Элісан Віман. Дзяцінства правёў у Арэгоне, ЗША. Незадоўга да таго, як Віман перайшоў у сёмы клас школы, сям’я пераехала ў Карваліс, з тым, каб дазволіць дзецям наведваць больш добрыя школы. Нягледзячы на тое, што Карваліс налічвае ўсяго 25 тысяч жыхароў, у ім знаходзіцца універсітэт штата Арэгон.

Пасля сярэдняй школы ён становіцца студэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Пасля праходжання агульнага курсу лекцый ён пераходзіць у Стэнфардскі ўніверсітэт на кафедру Тэадора Хенша, у якога ў 1977 г. абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён працуе ва ўніверсітэце Мічыгана ў горадзе Эн Арбар і становіцца там у 1979 г. асістэнтам прафесара. Тут ён знаёміцца з Сарай Гільберт, якая студэнткай працавала разам з ім. У 1984 г. ён пераходзіць ва ўніверсітэт Каларада і жэніцца на Сары Гільберт, якая да таго часу ўжо таксама абараніла дысертацыю. У 1987 г. ён з’яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Каларада.

Дасягненні

У групе Хенша Віман займаўся прэцызійнымі вымярэннямі даўжынь хваль спектральных ліній вадароду. Тэмай яго дысертацыі было вымярэння лэмбаўскага зруху ўзроўню 1s, і ізатопнага зруху пераходу 1s-2s пры дапамозе палярызацыйнай спектраскапіі. На аснове свайго вопыту ў галіне прэцызійнай спектраскапіі ён хацеў заняцца ў Мічыганскім універсітэце вымярэннямі парушэння цотнасці ў атамах, прадказанага тэорыяй электраслабога ўзаемадзеяння. Вельмі хутка ён зразумеў, што для гэтых мэтаў больш падыходзіць цэзій, а не вадарод. Паспяховыя вымярэнні ў 1985 г. прынеслі яму прызнанне навуковай супольнасці.

З сувязі з гэтымі эксперыментамі, ужо ў 1984 г. Віман займаўся лазерным астуджэннем і лазернымі пасткамі. Спачатку ён цікавіўся гэтым толькі ў сувязі з паляпшэннем свайго метаду вымярэння. Аднак неўзабаве ён усвядоміў, што такім чынам можна даследаваць паводзіны атамаў пры вельмі нізкіх тэмпературах і вырабіць кандэнсат Бозэ - Эйнштэйна. У 1995 г., сумесна з Эрыкам Корнелам, гэта яму ўдалося. За гэтае дасягненне ён атрымаў у 2001 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы (сумесна з Эрыкам Корнелам і Вольфгангам Кетэрле).

Зноскі

  1. Carl E. Wieman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carl Edwin Wieman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Carl E. Wieman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://profiles.stanford.edu/carl-wieman
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэгоне
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы