У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсен.
Карл Аўгуст Нільсен (дацк.: Carl August Nielsen; 9 чэрвеня 1865, Нёрэ Ліндэльс, каля Одэнсэ — 3 кастрычніка 1931, Капенгаген) — дацкі кампазітар, скрыпач, дырыжор і педагог, адзін з найбуйнейшых дзеячаў дацкай культуры. Лічыцца заснавальнікам сучаснай дацкай кампазітарскай школы.
Нільсен - аўтар больш за 160 твораў, сярод якіх вылучаюцца шэсць сімфоній (найбольш вядомыя Чацвёртая, і Пятая). Гэта галоўны жанр у творчасці кампазітара, найбольш поўна раскрывае эстэтычныя пазіцыі Нільсена, яго бачанне свету. Ад сімфоніі да сімфоніі адбываецца творчая эвалюцыя стылю, выяўляюцца яго характэрныя асаблівасці.
Важнае месца ў творчасці кампазітара займае жанр канцэрту. Напісаны ў 1911 годзе канцэрт для скрыпкі створаны пад уплывам рамантычных традыцый. Таксама папулярныя канцэрты Нільсена для флейты (1926) і кларнета (1928) з аркестрам, якія ўваходзяць у рэпертуар музыкантаў да нашых дзён.
У Даніі шырока вядомыя камерныя і вакальныя творы Нільсена.