wd wp Пошук:

Карліс Зэмдэга

Ка́рліс Зэ́мдэга (лат.: Kārlis Zemdega; 7 красавіка 1894 — 9 лістапада 1963) — латвійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1947).

Біяграфія

Карліс Зэмдэга (да 1935 Карліс Баўманіс) нарадзіўся ў сялянскай сям’і Яніса і Ганны Баўманісаў.

Вучыўся на факультэце філалогіі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта (1921—1924). Скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў (майстэрня К. Ранчэўскага, 1927), наведваў заняткі ў майстэрні скульптара Б. Дзеніса (1927—1928). Працаваў настаўнікам (1926—1940), быў кіраўніком майстэрні ў Латвійскай акадэміі мастацтваў (1940—1941), педагогам кафедры скульптуры ў Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР (1947—1962).

Быў сябрам Таварыства мастакоў «Садарбс» (1929—1934), Саюза мастакоў Латвійскай ССР (1945). Узнагароджаны прэміяй Латвійскага фонду культуры (1939) і савецкім ордэнам «Знак Пашаны» (1956). Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1947).

Вучнямі Карліса Зэмдэгі былі латвійскія скульптары Л. Блумбергс, Л. Давыдава-Медэнэ, А. Думпэ, А. Гулбіс, В. Міканэ і В. Зейле.

Дачка — актрыса Мара Зэмдэга.

Памёр у Рызе. Пахаваны на могілках Райніса.

Зноскі

  1. Karlis Zemdega // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Райніса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Скульптары Латвіі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Латвійскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў