wd wp Пошук:

Карлікавы цэпень

Карлікавы цэпень (Hymenolepis nana) — паразітычны чарвяк сямейства гіменалепідыдаў класа стужачных чарвей.

Паразітуе ў тонкім кішэчніку чалавека.

Цела даўжынёю 3—5 см, стужкападобнае, складаецца з членікаў. На галоўцы мае 4 прысоскі і 24—30 кручкоў.

Гермафрадыт. Развіваецца без прамежкавых гаспадароў з выхадам і без выхаду яец у вонкавае асяроддзе. У яйцы знаходзіцца сфарміраваная лічынка.

Узбуджальнік гіменалепідыдозаў. Заражаюцца аліментарным шляхам. У кішэчніку гаспадара лічынкі вызваляюцца з яец, некратызуюць варсінкі, праз 2 тыдні прымацоўваюцца да слізістай абалонкі і ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачныя чэрві
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды