У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спампані. Ка́рла Спампа́ні (італ.: Carlo Spampani; 1750, Рым (?) — 2 сакавіка 1783) — архітэктар барока, прадстаўнік паладыянскай школы.
Італьянец. Нарадзіўся ў Рыме, пасля перабраўся ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе і працаваў. Пакінуў шмат помнікаў на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы.