wd wp Пошук:

Карлас Мерыда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мерыда.

Карлас Мерыда (ісп.: Carlos Mérida; 2 снежня 1891, горад Гватэмала, Гватэмала — 21 снежня 1984, Мехіка, Мексіка) — гватэмальска-мексіканскі жывапісец, літограф і скульптар. Вядомы прадстаўнік мексіканскага муралізму.

Біяграфія

Спачатку навучаўся ў Інстытуце мастацтваў Артэзіяніі, дзе сустрэў і з юнацтва пасябраваў з Хаймэ Сабартэсам і Карласам Валенці Перылатам. У 1910 годзе разам з імі накіраваўся ў Еўропу. Вучыўся жывапісу ў Парыжы (1910—1914). З 1912 года наведваў урокі ў Акадэміі Віці. У Парыжы сустрэўся і падтрымліваў сяброўскія адносіны з Пабла Пікаса, Кес ван Донгенам, Эрменехільда ​​Англада Камарасам. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе вярнуўся ў Амерыку, дзе ў Гватэмале адбылася яго першая выстаўка.

У 1919 годзе ён ажаніўся з Далілай Гальвес супраць волі сваёй сям’і, што стала прычынай яго ад’езду ў Мексіку. З 1920 года жыў у Мехіка. У 1920-х гадах быў членам Сіндыката рэвалюцыйных жывапісцаў, скульптараў і гравёраў у Мексіцы, дзе працаваў памочнікам Дыега Рыверы.

У 1930—1933 гадах выкладаў у Нацыянальнай школе пластычных мастацтваў у Мехіка. Шмат працаваў у ЗША, Мексіцы, краінах Еўропы. У 1940 годзе прыняў удзел у міжнароднай выстаўцы сюррэалістаў у Мексіцы. З 1942 года выкладаў у Паўночна-Тэхаскім дзяржаўным настаўніцкім каледжы ў Дэнтане, пазней ва Універсітэце Паўночнага Тэхаса.

Зноскі

  1. 1 2 Carlos Mérida // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carlos Merida // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119199769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  4. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Мастакі Гватэмалы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Графікі Гватэмалы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Графікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Гватэмала
Катэгорыя·Мастакі-манументалісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных