wd wp Пошук:

Карлас Менем

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Карлас Саўл Менем (ісп.: Carlos Saúl Menem; 2 ліпеня 1930, правінцыя Ла-Рыёха — 14 лютага 2021[9]) — аргенцінскі палітык, прэзідэнт Аргенціны ад партыі хустысіялістаў у 1989—1999 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Сірыі. Мусульманін па паходжанні, у юнацкія гады перайшоў у каталіцтва. Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы ў 1955 годзе па спецыяльнасці «юрыст».

Студэнцкія гады Менема супалі па часе з першым прэзідэнцтва Х. Д. Перона. Ён уступае ў Хустысіялісцкую партыю (ХП) і актыўна ўключаецца ў палітычную барацьбу. Пасля звяржэння Перона ў 1955 г. Менем займаецца прыватнай адвакацкай практыкай і па даручэнні партыі ў перыяд забароны на дзейнасць ХП выступае абаронцам на судовых працэсах прыцягнутых да крымінальнай адказнасці важных пераністаў.

У 1962 г. абіраецца дэпутатам Заканадаўчага сходу правінцыі Ла-Рыёха, затым становіцца на чале правінцыйнай партыйнай арганізацыі пераністаў і адначасова балатуецца на пасаду губернатара. Аднак галасаванне адбылося без удзелу перанісцкага кандыдата, бо выконваючы ўказанне Перона, які знаходзіўся ў эміграцыі, ХП байкатавала выбары, і Менему давялося зняць сваю кандыдатуру.

Тройчы абіраўся губернатарам правінцыі Ла-Рыёха. У першы раз быў абраны ў 1973 годзе. Быў у ліку пасажыраў авіярэйса, якія суправаджалі Перона ў яго вяртанні на радзіму ў 1973 годзе. Знаходзіўся на пасадзе губернатара да 1976 года, калі ў Аргенціне адбыўся ваенны пераварот. У дзень ваеннага перавароту 24 сакавіка 1976 г. трапіў у турму і правёў у ёй 5 гадоў. Другі раз стаў губернатарам у кастрычніку 1983 года, пасля падзення ваеннай хунты. Пераабіраўся на гэты пост у снежні 1987 года і быў губернатарам да ліпеня 1989 года.

14 мая 1989 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы перамогу над кандыдатам кіруючага Грамадзянскага радыкальнага саюза Эдуарда Ангелас. На пасадзе прэзідэнта праводзіў рынкавыя рэформы: прыватызацыю і фінансавую стабілізацыю, дамогся зніжэння інфляцыі, але вырасла беспрацоўе. Пры Менеме Аргенціна закрыла праект распрацоўкі балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Кондар-2» ў 1991 годзе. Гэта было звязана як з адсутнасцю сродкаў для далейшай працы над праектам, так і з ціскам ЗША. У маі 1995 года быў пераабраны прэзідэнтам Аргенціны.

На прэзідэнцкіх выбарах 1999 года не вылучаў кандыдатуру ў сувязі з абмежаваннем канстытуцыяй колькасці тэрмінаў запар. На прэзідэнцкіх выбарах 2003 года ў першым туры заняў першае месца, набраўшы 24,5 %, але з-за апытанняў грамадскай думкі, якія прадказвалі яму паразу ў другім туры, зняў сваю кандыдатуру, і прэзідэнтам быў абвешчаны Нестар Кіршнер, які набраў у першым туры 22,2 %. З 2005 года сенатар ад правінцыі Ла-Рыёха.

1 ліпеня 2001 года Карлас Менем быў арыштаваны па абвінавачванні ў кантрабандзе зброі ў Эквадор і Харватыю, але быў апраўданы. Пазней, паўторна абвінавачаны і 13 чэрвеня 2013 быў асуджаны судом да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/374911/Carlos-Menem
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Carlos Menem // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.lanacion.com.ar/politica/carlos-menem-nid2544563
  5. https://elpais.com/internacional/2021-02-14/muere-el-expresidente-argentino-carlos-menem-el-padre-de-la-convertibilidad.html
  6. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  7. Perfil — 1998. Праверана 18 лютага 2021.
  8. https://www.youtube.com/watch?v=VlWCSIoMXdg
  9. Умер 50-й президент Аргентины Карлос Менем
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Караля Таміслава
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аргенціне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ямайкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Члены Хустысіялісцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аргенціне
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Аргенціны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы