Карлас Эдуарда Крус-Дыес (17 жніўня 1923, Каракас, Венесуэла — 27 ліпеня 2019, Парыж, Францыя) — венесуэльскі мастак кінетычнага мастацтва. Жыў і працаваў у Парыжы з 1960 года да сваёй смерці. Вучыўся ў Аадэміі мастацтваў Каракаса, потым шмат працаваў у галіне кніжнай ілюстрацыі і прамысловага дызайну. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў Каракаса, у 1958-60 гадах быў яе дырэктарам.