Карбаранавая кіслата (хімічная формула — H(CHB11Cl11)) — наймацнейшая кіслата[1] (суперкіслата) з усіх, якія могуць захоўвацца ў шкляных бутэльках. Карбаранавая кіслата прыкладна ў мільён разоў мацнейшая за канцэнтраваную серную кіслату.
Малекула мае ікасаэдрычную структуру.
Кіслата створана ва ўніверсітэце Каліфорніі (ЗША) з удзелам супрацоўнікаў Інстытута каталізу Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (Новасібірск)[2]. Ідэя сінтэзу з’явілася з фантазій «пра малекулы, якія ніколі дагэтуль не ствараліся», — сказаў Крыстафер Рыд, адзін з яе стваральнікаў, у інтэрв’ю службе навін часопіса «Nature».