wd wp Пошук:

Карантэйн

Карантэйн (анг. Courantyne) — рака на поўначы Паўднёвай Амерыкі. Выток размяшчаецца ва ўсходняй частцы Гвіянскага нагор’я. Рака працякае па паўночнай частцы нагор’я, затым па Гвіянскай нізіне сярод вільготных экватарыяльных лясоў, утвараючы зялёныя тунэлі, у якіх палыя дрэвы часта загароджваюць рэчышча. Упадаючы ў Атлантычны акіян каля гарадоў Карывертон (Гаяна) і Ньіў-Нікеры(Сурынам), рака ўтварае эстуарый. Па рацэ паміж гарадамі наладжана паромная пераправа.

Даўжыня ракі складае 724 км. Падсілкоўваецца ў асноўным дажджамі, таму летам назіраюцца паводкі, а да канца кастрычніка рака моцна мялее. Плошча басейна ракі складае 56 тыс. км ², сярэдні расход вады - каля 1200 м ³/с.

У верхняй частцы працяг ракі ускладнены буйнымі парогамі і вадаспадамі, каля вялікіх парогаў рака разліваецца, утвараючы лабірынты астраўкоў, якія называюцца бістурыс. Да 70 км уверх ад вусця (да гаянскага пасёлка Арэалья) рака прыдатная для праходу невялікіх акіянскіх суднаў.

Па рацэ Карантэйн праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Гаянай і Сурынамам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Гаяны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Сурынама