wd wp Пошук:

Карал Шварцэнберг

Карал Шварцэнберг (Karel Schwarzenberg[7]), нар. 10 снежня 1937, князь Шварцэнберг, герцаг Крумлаўскі, ландграф Клетгаў, граф Зульц — чэшскі палітык, міністр замежных спраў Чэхіі (2007—2009, 2010—2013). Мае падвойнае грамадзянства — Чэхіі і Швейцарыі.

Біяграфія

Кіраўнік княжацкага роду Шварцэнбергаў. Нарадзіўся ў Празе, пасля падзей 1948 года — у эміграцыі. Вучыўся ва універсітэтах Вены, Мюнхена і Граца. У 1984—1990 узначальваў Хельсінкскі праваабарончы камітэт, у 1990—1992 займаў пасаду кіраўніка справамі прэзідэнта Чэхаславакіі Вацлава Гавела. 9 студзеня 2007 атрымаў пасаду міністра замежных спраў Чэхіі ва ўрадзе Мірэка Тапаланэка. На гэтую пасаду Шварцэнберг быў рэкамендаваны Партыяй зялёных, якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю. У перыяд старшынства Чэхіі ў Еўрасаюзе прадстаўляў Еўропу на міжнароднай арэне.

8 мая 2009 пакінуў свой пост у выніку адстаўкі прэм’ер-міністра Мірэка Тапаланэка і фарміравання новага ўрада Яна Фішэра. З 2009 года займае пасаду старшыні новай правацэнтрысцкай партыі ТАР 09 (Традыцыя. Адказнасць. Росквіт 09).

Па дадзеных на красавік 2010 года, ён з’яўляецца самым багатым палітыкам Чэхіі, што, па словах самога Шварцэнберга, робіць яго самым сумленным і непадкупным палітыкам у краіне, бо яму не патрэбныя хабары[8].

У новым кабінеце Пятра Нечаса з лета 2010 года займае пасаду міністра замежных спраў.

Бярэ ўдзел у першых усеагульных выбарах прэзідэнта Чэхіі ў 2013 годзе. З 23,40 % галасоў трапіў у другі тур разам з Мілашам Земанам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104245352 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104245352 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. http://www.azrodina.cz/2607-therese-schwarzenberg-znovu-na-nohou Праверана 7 мая 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. Поўнае імя — Карл Іаган Непамука Ёзэф Норберт Фрыдрых Антоній Враціслаў Мена фон Шварцэнберг (Karl Johannes Nepomuk Josef Norbert Friedrich Antonius Wratislaw Mena von Schwarzenberg)
  8. Радио Прага: Князь Шварценберг является самым богатым политиком Чехии (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Чэхіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шварцэнбергі
Катэгорыя·Члены партыі «ТОП 09»
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 3 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Грацкага ўніверсітэта