wd wp Пошук:

Карал Паўлік

Карал Паўлік (чэшск.: Karel Pavlík, 19 кастрычніка 1900, Градаве-Стржымеліцы(чэшск.) бел., Багемія — 26 студзеня 1943, канцлагер Маўтгаўзен) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік антынацысцкага супраціву. 14 сакавіка 1939 року з салдатамі сваёй роты насуперак загаду камандаванне ўступіў у бой з нямецкімі акупацыйнымі войскамі, якія ўвайшлі ў горада Містак. Гэты адзіны эпізод арганізаванага супраціву нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў 1939 годзе вядомы як бой за Чаянкавы кашары.

Біяграфія

Карал Паўлік нарадзіўся ў сям’і настаўніка ў ваколіцах мястэчка Чэрні-Косцелец(чэшск.) бел., каля 20 км на поўдзень ад Чэскі-Броду(чэшск.) бел.. У 1920 прызваны ў войска, паступіў у ваенную акадэмію і ў 1923 атрымаў чын падпаручніка. Служыў у пагранічных і пяхотных частках. У 1932 быў узведзены ў капітаны.

У 1935 распаўся шлюб Карала Паўліка, пасля чаго ён больш аддана заняўся службай. У 1936 прызначаны камандзірам роты.

Увечары 14 сакавіка 1939 года ў Містак увайшоў 2-і батальён 84-га пяхотнага палка[3] 8-й пяхотнай дывізіі[4] вермахта. Салдаты Чаянкавых кашараў атрымалі прапанову здаць зброю, аднак Паўлік не падпарадкаваўся і са сваёй 12-й кулямётнай ротай трымаў абарону. Астатнія афіцэры ў абароне не ўдзельнічалі, спасылаючыся на адсутнасць загаду ад камандавання. Чэхі адбілі дзве нямецкія атакі; пасля тэлефоннага загаду камандзіра 8-га палка палкоўніка Эліяша і вычарпання боепрыпасаў Паўлік падпарадкаваўся загаду пра спыненне вагню. Бой цягнуўся 30-40 хвілін, страты чэхаў склалі 2-6 чалавек параненымі, немцаў — да 24 чалавек забітымі і параненымі і 1 знішчаны бронеаўтамабіль. Карал Паўлік трапіў пад хатні арышт.

Пад час акупацыі Карал Паўлік супрацоўнічаў з падпольнай арганізацыяй «За бацькаўшчыну» (чэшск.: Za vlast), якая перанакіроўвала чэшскіх кадравых ваенных на Захад. Пераехаў у Прагу і далучыўся да арганізацыі «Абарона народу» (чэшск.: Obrana národa), якая рыхтавала паўстанне.

Арыштаваны ў 1942 годзе ў сувязі з замахам на Райнгарда Гайдрыха. Быў прыгавораны да смерці, пазней пакаранне замененае на пазбаўленне волі ў канцлагеры Маўтгаўзен. 26 студзеня 1943 ахоўнік лагеру застрэліў Паўліка за непадпарадкаванне. Месца пахавання невядомае.

Ушанаванне памяці

Пасмяротна атрымаў званне палкоўніка, у 1999 — медаль «За смеласць».

У горадзе Косцелец-над-Чэрнімі-лесы знаходзіцца сімвалічная магіла Карала Паўліка.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Karel Pavlík // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Infanterie-Regiment 84
  4. 8. Infanterie-Division

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рух Супраціўлення ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Памерлі ў канцлагеры Маўтгаўзен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных