wd wp Пошук:

Караль Рафал Грабоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грабоўскі. Караль Рафал Грабоўскі (польск.: Karol Rafał Grabowski; 23 студзеня 1778 — 29 лістапада 1857) — дзяржаўны служачы, памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Даленга». Сын Феліцыяна Грабоўскага, пружанскага павятовага маршалка (1795—1798)[2].

Падкаморы пружанскі[2], пружанскі апеляцыйны суддзя (1826), лідскі апеляцыйны суддзя (1837).

Уласнік маёнтка Планты. У 1826 г. купіў невядома ў каго Вялікае Мажейкава[2].

Магіла на касцёльным двары ў Ішчалне

Пахаваны каля касцела ў в. Ішчална, на магіле пастаўлены высокі гранітны абеліск.

Ад Караля Рафаіла Грабоўскага маёнтак перашоў да ягонага сына Станіслава, які ня маючы сваіх нашчадкаў, перадаў маёнтак сваім сестрам — Тэадозіі Аскерка і Францішцы Верашчака. У выніку сямейнай дамовы 1923 г. дзядзінец у 6000 га. быў падзелены між Аскеркамі і Верашчакамі ў прапорцыі 15/36 да 21/36. Вялікае Мажэйкава заступілі Верашчакі[2].

Дзеці

У шлюбе з Касыльдай з Цяльшэўскіх (1818—1892) меў дзяцей

Зноскі

  1. 1 2 надмагілле
  2. 1 2 3 4 Гісторыя Вялікага Мажэйкава
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Род Грабоўскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падкаморыі пружанскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе