wd wp Пошук:

Каралеўства Лаос

Каралеўства Лаос (лаос.: ພຣະຣາຊອານາຈັກລາວ) — былая дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, існавала у 1949—1975 гадах[1].

Гісторыя

Пад канец ХІХ стагоддзя тэрыторыя Лаоса уваходзіў у склад Французскага Індакітая. У 1949 годзе Лаос набыў незалежнасць. Першым каралём стаў Сісаванг Вонг. Краху каралеўства папярэднічала грамадзянская вайна, якую вёў урад, пры падтрымцы ЗША, і партызаны арганізацый сацыялістычнага кірунку «Патэт Лао», якіх падтрымлівалі СССР і В’етнам. Грамадзянская вайна працягвалася амаль 10 гадоў (1964—1973). Урэшце, пасля сыходу амерыканцаў з Паўднёвага В’етнама, у 1975 годзе «Патэт Лао» прыйшоў да ўлады. 29 лістапада 1975 года кароль Лаоса зрокся стальца, а 2 снежня 1975 года абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Зноскі

  1. Што такое Лаос? Адна з найбяднейшых краін Азіі, аднапартыйная сістэма, лагеры перавыхавання. Наша Ніва

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Найноўшага часу