wd wp Пошук:

Каралеўскі палац у Неапалі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каралеўскі палац.

Клотавыя конныя статуі з Анічкава моста — падарунак Мікалая I каралю Неапаля.

Каралеўскі палац у Неапалі (Палацца Рэалі; італ.: Palazzo Reale di Napoli) — галоўная рэзідэнцыя манархаў Каралеўства Абедзвюх Сіцылій з дынастыі Бурбонаў. Пабудаваны вакол П’яцца-дэль-Плебісчыта ў Неапалі на месцы палаца, выбудаванага па праекце Даменіка Фантана для Філіпа III (які ніколі не быў ў Неапалі). Да будаўніцтва прыступілі ў 1600 годзе і працягвалася яно больш за 50 гадоў. У 1717 г. у тым будынку хаваўся царэвіч Аляксей перад арыштам і выдачай у Расію. Цяпер існуючае збудаванне — плод перабудовы, прадпрынятай у сярэдзіне XVIII ст. пад наглядам Луіджы Ванвітэлі. Перад заходнім фасадам палаца ўстаноўлены статуі найвялікшых кіраўнікоў у гісторыі каралеўства, а па баках садовай брамы — конныя статуі з Анічкава моста ў Санкт-Пецярбургу.

У наш час у крылах палаца размяшчаюцца розныя ўстановы, але асноўную частку будынка з 1814 г. займае Нацыянальная бібліятэка, дзе захоўваюцца тысячы тамоў кніг і ўнікальны збор папірусаў з Геркуланума. Сярод іншых памяшканняў варта вылучыць Цэнтральную залу, Тронную залу і Залу Геркулеса, якія нароўні са шматлікімі заламі каралеўскіх апартаментаў утвараюць Музей гістарычных апартаментаў Каралеўскага палаца. Тут выстаўлены працы такіх майстроў, як Тыцыян, Гверчына, Андрэа Вакара, Матыа Прэці, Спаньялета, Масіма Станцыёнэ і Лука Джардана.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. 1 2 dati.beniculturali.it — 2014.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Неапаля
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Палацы і замкі Неапаля