wd wp Пошук:

Карада Джаквінта

Каррада Джаквінта (іт. Corrado Giaquinto; 1703, Мальфета — 1766, Неапаль) — італьянскі мастак эпохі ракако.

Жыццё і творчасць

Бацькі Джанквінта рыхтавалі яго для кар’еры духоўнай асобы, аднак ён здолеў настаяць на сваім выбары стаць мастаком. Першыя ўрокі жывапісу браў у мясцовага, мальфецкага майстра Саверыа Порта. У 1719—1723 гадах працягнуў навучанне ў Неапалі, у майстэрні Франчэска Салімена, разам з шэрагам іншых вядомых затым жывапісцаў (напрыклад, Джузэпэ Баніта і Франчэска дэ Мура).

У 1723 годзе ён пераехаў у Рым для працы ў майстэрні Себасцьяна Конка. У сакавіку 1727 года адкрыў незалежную студыю, яго памагатым быў Джузэпэ Росі. У 1733—1739 жыў і працаваў у Турыне. У 1734 годзе ён ажаніўся з Агатай Кацярынай Сільвестрай. У перыяд паміж 1723 і 1753 г. неаднаразова бываў у Рыме, у 1753—1761 працаваў у Мадрыдзе. У 1762 вярнуўся ў Неапаль.

Зноскі

  1. Corrado Giaquinto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Corrado Giaquinto // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119195976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  4. Corrado Giaquinto // Brockhaus Enzyklopädie
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мальфеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1766 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1703 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Неапалі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Бары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных