wd wp Пошук:

Карабахскі конь

Карабахскі конь — старажытная парода горных вярховых коней, выведзеная на тэрыторыі Нагорнага Карабаха[1], тып азербайджанскага каня[2]. Фармавалася пад уплывам старажытных іранскіх, туркменскіх, а потым арабскіх коней[1].

Карабахскі конь прызнаваўся адной з лепшых парод усходняга тыпу. У XIX стагоддзі яна зрабіла ўплыў на вярховую конегадоўлю Поўдня Расіі (у тым ліку на паляпшэнне данскога каня) і некаторых краін Заходняй Еўропы (Польшчы, Францыі, Англіі[3]). У савецкі час у Азербайджанскай ССР завадовая праца з карабахскімі коньмі вялася на Агдамскім конным заводзе[1]. У выніку карабахскага канфлікту і эканамічных цяжкасцей конегадоўля прыйшла ў заняпад. У наш час у Азербайджане праводзяцца імпрэзы па аднаўленні карабахскай пароды[4]. Карабахскі конь лічыцца адным з нацыянальных сімвалаў Азербайджана[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Карабахская лошадь — артыкул из Большой советской энциклопедии
  2. Азербайджанская лошадь — артыкул из Большой советской энциклопедии
  3. Гарабағ аты / Под ред. Дж. Кулиева. — Азербайджанская советская энциклопедия: Главная редакция Азербайджанской советской энциклопедии, 1979. — Т. III. — С. 46. (азерб.)
  4. 1 2 Emily Wither. Azerbaijan fights to protect national animal from extinction (англ.)  // CNN. — November 16, 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Карабах
Катэгорыя·Пароды коней
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле