wd wp Пошук:

Карабахскі драм

Карабахскі драм (арм.: Արցախյան դրամ) — намінальная грашовая адзінка непрызнанай дзяржавыНагорна-Карабахская Рэспубліка. 1 драм = 100 лумам. У сілу нязначнасці наміналу і абмежаванасці тыражу з’яўляюцца прадметам цікавасці калекцыянераў-нумізматаў, з-за чаго ў рэальным звароце не выкарыстоўваецца і прадаецца (у тым ліку і праз интэрнэт) значна даражэй за намінальны кошт.

У 2005 годзе уведзены ў абарачэнне ў якасці плацежнага сродку.

Манеты

Выява Намінал Матэрыял Дыяметр
(мм)
Таўшчыня
(мм)
Маса
(г)
Рэверс
50 лум алюміній 20,0 1,4 0,95 конь
антылопа
1 драм алюміній 21,7 1,5 1,13 фазан
св. Рыгор
леапард
5 драмов бронза 20,0 1,74 4,5 Гандзасарскі
манастыр
манумент
«Мы — нашы горы»

Банкноты

Серыя 2004 года
Выява Намінал
(драмаў)
Памеры
(мм)
Асноўныя
колеры
Апісанне Гады
выпуска
Аверс Рэверс Аверс Рэверс
2 150×80 чырвона-
карычневы
герб НКР, Гандзасарскі манастыр,
св. Рыгор
Іаан Прадцеча и Ісус,
Распяцце, герб НКР
2004
10 165×90 блакітна-
зялёны
герб НКР, Ісус з Евангеллем,
манастыр Дадыванк
Худаферынскі мост,
вінная бочка з вінаградам,
карабахскі дыван, герб НКР
2004
Маштаб выявы — 1,0 пікселя на міліметр.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Валюты
Катэгорыя·Нагорна-Карабахская Рэспубліка