wd wp Пошук:

Капіці

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Капіці (англ.: Kapiti) — невялікі востраў, размешчаны за 8 км на ўсход ад заходняга ўзбярэжжа Паўночнага вострава Новай Зеландыі. На мове маоры востраў мае назву «Моту-Рангануі», што ў перакладзе значыць «вядомы востраў»[1].

Геаграфія

Від на востраў

Капіці ўяўляе сабой адносна невялікі востраў у Тасманавым моры. Плошча — 19,65 км², даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 10 км, шырыня — 2 км[2]. Аддзелены ад Паўночнага вострава пралівам Рауатэрангі. Вышэйшай кропкай з’яўляецца гара Тутэрэмаана (521 м)[2]. У геалагічных адносінах востраў уяўляе сабой вяршыню горнага хрыбта, які ўтварыўся ў выніку землетрасення каля 200 млн гадоў назад і цяпер апусціўся пад ваду.[3].

Заходні бок вострава, які звернуты да мора, скалісты с высокімі абрывамі, што маюць вышыню да некалькіх соцен метраў. На скалы ў гэтым раёне істотна ўплываюць заходнія вятры, таму расліннасць тут прадстаўлена пераважна нізкарослымі хмызнякамі. Сярод дрэў, якія сустракаюцца на востраве, вылучаюцца тава, кохекохе і канука[4].

У цяперашні час Капіці з’яўляецца часткай аднайменнага запаведніка, таму большая частка вострава знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. На востраве жыве вялікая колькасць птушак, у тым ліку такахе, какака, новазеландсі меданос-хіхі, буры чырок і інш.[4].

Гісторыя

Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў, лічыцца брытанскі мараплавец Джэймс Кук, які ў 1770 годзе даў востраву назву «востраў Энтры» (англ.: Entry Island)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Kapiti – a changing resource(англ.) . Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  2. 1 2 Kapiti Island Nature Reserve. Features(англ.)  (недаступная спасылка). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2009. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  3. Kapiti Island Nature Reserve. History(англ.)  (недаступная спасылка). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  4. 1 2 Kapiti Island Nature Reserve. Conservation(англ.)  (недаступная спасылка). Department of Conservation. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 21 чэрвеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы