wd wp Пошук:

Капустакветныя

Капустакветныя (Brassicales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.

Расліны парадку — дрэвы, хмызнякі ці часцей травы. Лісты чарговыя, рэдка процілеглыя, простыя, радзей складаныя, звычайна без прылісткаў. Кветкі большай часткай у тэрмінальных гронках, часам у мяцёлках, двухполыя, іншы раз аднаполыя, актынаморфныя ці злёгку зігаморфныя, у большасці з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя, з нектарнікамі. Калякветнік 4-членны, радзей 5-членны, члены калякветніка свабодныя. Тычынак (2)4 ці шмат. Большай часткай яны ўзнікаюць з абмежаванай колькасці (часцей за ўсё з 4) прымордыяў. У некаторых 2 медыяльныя прымордыі расшчапляюцца, і колькасць тычынак дасягае 6. У іншых выпадках шматразова галінуюцца ўсе 4 прымордыі, і андрацэй аказваецца з 8 ці многіх тычынак. Гінецэй паракарпны з 2, радзей 3-6 ці 12 карпеламі. Завязь верхняя з некалькімі ці многімі семязачаткамі, часам толькі з адным семязачаткам. Плод — каробачка, стручок, стручочак, ягада, арэх ці касцянка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Капустакветныя