Капліца Святога Аляксея — цагляная праваслаўная капліца на могілках у аграгарадку Олтуш Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, пабудаваная ў 1872 годзе.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і выходзячым на фасад трохвугольнымі франтонамі. Уваход вырашаны ніжэйшым прытворам пад двухсхільным пакрыццём, з арачным парталам прамавугольнага праёма. Фасады графічна расчлянёны шэра-блакітнай тынкоўкай і арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі філёнгавымі лапаткамі.