Капліца Марціна Тураўскага — капліца ў горадзе Капыль (Мінская вобласць, Беларусь), названая ў гонар прападобнага Марціна Тураўскага.
Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры горада з паўднёва-заходняга боку ад падножжа капыльскага замчышча. Непадалёк ад капліцы знаходзіцца крыніца. У канцы 1990-х гадоў крыніца была ўпрыгожана. У 1999 годзе падчас хроснага ходу, які ўзначаліў мітрапаліт Філарэт, былі асвечаны капліца і крыніца каля яе.
Да капліцы можна трапіць пешшу ці пад’ехаць на аўтамабілі.