wd wp Пошук:

Капліца Жыгімонта

Каралеўскія саркафагі
Купал капліцы

Капліца Жыгімонта; таксама Каралеўская капліца або Ягелонская капліца — адна з дзевятнаццаці капліц, якія атачаюць Вавельскі архікафедральны касцёл у Кракаве.

Нямецкі гісторык мастацтва Аўгуст Атамар Эсенвейн (1831-1892) назваў яе ў 1867 годзе «жамчужынай Рэнесансу на паўночным баку Альпаў». Капліца з’яўляецца прыкладам чыстага фларэнційскага рэнесансу за межамі Італіі.

Пасля смерці Барбары Запальяі, першай жонкі караля Жыгімонта І Старога, кароль-удавец вырашыў пабудаваць маўзалей сваёй дынастыі. Кароль даручыў стварэнне капліцы фларэнційскаму архітэктару Барталамеа Берэчы, які прадставіў каралю першыя эскізы капліцы ў 1517 годзе. Працы пачаліся ў 1519 годзе пасля разбурэння старой капліцы Казіміра IIІ Вялікага. У 1525 г. капліца была пабудавана ў папярэднім выглядзе, у 1526 годзе быў узведзены купал, будаўнічыя работы былі скончаны ў 1531 годзе. У 1533 капліца была асвечана.

Пры будаўніцтве дойліду Берэчы дапамагалі і іншыя італьянскія майстры: Антоніа дзі Ф’езоле, Нікола Кастыльёнэ, Філіпа дзі Ф’езоле, Бернардзіна Дзанобі дэ Дж’яноціс, Джыёвані Солі, Джыёвані Чыні да Сіена і Джіёвані Марыя Падавана.

Архітэктура

Капліца пабудавана згодна з квадратным планам. Эліптычны купал абапіраецца на васьмігранны тамбур з круглымі вокнамі. Купал пакрыты т. зв. «рыбінай лускай» (дахоўкай) з пазалочанай меднай бляхі.

Фасады падзелены пілястрамі і карнізамі. Адзіны ўваход вядзе праз аркаду з дэкаратыўнымі кратамі з боку касцёла.

Праект капліцы з’яўляецца самастойнай працай Берэчы і не мае ніводнага аналага ў Італіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Капліцы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Кракава
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Кракаве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1533 годзе
Катэгорыя·Вавель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Храмы Святога Жыгімонта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Каталіцкія капліцы