wd wp Пошук:

Капліца-пахавальня Корсакаў

Капліца-пахавальня Корсакаў — помнік архітэктуры неарускага стылю на могілках у в. Бяздзедавічы.

Гісторыя

Пабудавана ў 1910 г. з бутавага каменю і цэглы як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Корсакаў. Знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, у 1990-я гг. адрамантавана, прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Шпакоўшчына.

Архітэктура

Капліца ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём завершаны васьмігранным барабанам, шацёр якога завершаны макаўкай і дэкарыраваны ў аснаванні какошнікамі. Уваход вырашаны масіўным шатровым рундуком з магутнымі арачнымі праёмамі на слупах-дыньках. Фасады апяразаны какошнікавым і зубчастым парапетамі, прафіляваным карнізам з гарадковымі фрызамі і разнымі металічнымі падзорамі. Насычанае каларыстычнае рашэнне дасягнута спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвонацаглянай муроўкі архітэктурнага дэкору: пластычныя ліштвы лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі з «патопленымі» калонкамі, рамбічныя плакеткі, накладныя крыжы.

Інтэр’ер

У інтэр’еры апсіду вылучаў высокамастацкі бела-керамічны іканастас у стылі неаракако (разбіты). Падалтарнай часткай была крыпта-пахавальня ўладальнікаў маёнтка (не захавалася).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Корсакі
Катэгорыя·Капліцы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Полацкага раёна
Катэгорыя·1910 год у Беларусі
Катэгорыя·Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі
Катэгорыя·Капліцы-пахавальні Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Бяздзедавічы