wd wp Пошук:

Канцэрт Бетховена

«Канцэрт Бетховена» — дзіцячы мастацкі фільм вытворчасці «Беларусьфільм» (1936 год). Рэжысёр: Уладзімір Георгіевіч Шмітгаф.

Сюжэт

Галоўныя героі кінастужкі — два беларускія музычна адораныя хлопчыкі-падлеткі Янка Малевіч і Уладзік Корсак. Бацька Янкі — музычны педагог — вучыць іх граць на скрыпцы і рыхтуе да ўсесаюзнага музычнага конкурсу, які павінен праходзіць у Маскве. Неяк хлопчыкі загуляліся, і Янка пашкодзіў руку — граць на скрыпцы ён больш не мог. Прафесар злуецца і на сына і яго сябра — свайго другога вучня, спыняе заняткі з імі. Але тыя не здаюцца перад няшчасцямі і пачынаюць займацца самі, удваіх, таемна ад дарослых. Уладзік сачыняе творы, а Янка, перамагаючы боль, працягвае граць на скрыпцы. Хлопцы з’язджаюць на конкурс самі. Адбываецца неспадзяванае: адборачная камісія не дапускае Уладзіка да ўдзелу ў конкурсе, лічачы яго дрэнна падрыхтаваным. Але яго сябар Янка, дапушчаны на конкурс, выконвае твор, складзены Уладзікам (кампазітар: Ісак Дунаеўскі), і грае так удала, што становіцца выканаўцам-лаўрэатам, а Уладзік, аўтар выкананага творы, — кампазітарам-лаўрэатам. Так юныя піянеры сваёй зацятасцю і сяброўствам перамаглі хваробы і бацькоўскі недавер.

Спецыяльна для гэтага фільма была напісана папулярная песня «Эх, добра ў краіне савецкай жыць!»

Гл. таксама

Зноскі

  1. Канцэрт Бетховена
  2. Канцэрт Бетховена
  3. Савецкія і постсавецкія дзіцячыя фільмы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы СССР 1936 года
Катэгорыя·Фільмы 1936 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Дзіцячыя фільмы СССР