wd wp Пошук:

Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі (руск.: Константин Евгеньевич Козловский) (? — 1874 або 1875) — расійскі археограф, гісторык.

Біяграфія

Працаваў у архіве Міністэрства замежных спраў у Маскве. У 18661873 часовы памочнік архіварыуса Кіеўскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1868 г. член Часовай камісіі для разгляду старажытных актаў у Кіеве. Займаўся апісаннем актавых кніг. Выдаў вопісы дакументаў актавых кніг жытомірскага гродскага суда № 9 за 15901644 гг. (1872 г.) і № 10 за 16051606 (1878 г., з Г. В. Данцовым). У 1868 г. разам з У. Б. Антановічам падрыхтаваў зборнік «Граматы вялікіх князёў літоўскіх з 1390 да 1569 г.» («Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 г.», Кіеў, 1868), дзе змешчаны 64 дакументы. Падбіраў акты для выдання «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі».

Працы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0