wd wp Пошук:

Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кемарскі. Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі (1847-1922) — беларускі акушэр-гінеколаг, грамадскі дзеяч, доктар медыцыны, стацкі саветнік, арганізатар аховы здароўя, і сярэдняй медыцынскай адукацыі ў Гродзенскай губерні.

Больш за 40 гадоў быў дырэктарам Гродзенскай школы павітух[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1847 годзе[1] ў дваранскай сям’і. У 1867 годзе скончыў Харкаўскую гімназію(руск.) бел.[2].

Вышэйшую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Харкаўскага універсітэта(руск.) бел., скончыўшы курс якога з адзнакай у 1873 годзе са званнем лекара[1]. Быў пакінуты на тры гады пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

Прафесійная дзейнасць

У лютым 1874 года прызначаны ардынатарам(руск.) бел. універсітэцкай акушэрскай клінікі, дзе працаваў тры гады[1].

У 1877 годзе пераведзены ў Гродна. 9 кастрычніка 1877 года міністрам унутраных спраў быў прызначаны на пасаду дырэктара заснаванай у Гродне павівальнай школы і загадчыкам створанага пры ёй радзільнага аддзялення[1], замяніўшы Данііла Акімавіча Сібілева, пераведзенага ў Астрахань на пасаду губернскага медыцынскага інспектара[3].

Пры ім ў 1878 годзе адбыўся першы выпуск са школы 13 «добра навучаных павітух», якія павінны былі адпрацаваць тры гады ў сельскай мясцовасці, пасля чаго маглі заняцца «вольнай практыкай». Пасаду дырэктара ён займаў па 1910 год. За гэты час колькасць вучаніц павялічылася з 16 у 1876 годзе, да 44 у 1910 годзе. Кемарскі прапаноўваў пераўтварыць павівальную школу ў павівальна-фельчарскую і нават падрыхтаваў ў 1885 годзе праект статута і вучэбных праграм; але праект не быў рэалізаваны.

За пладавітую дзейнасць з тытулярнага саветніка быў узведзены ў калежскія асэсары (1882), а ў 1887 годзе за выслугаю гадоў стаў калежскім саветнікам[1].

У 1901 годзе, калі адзначалася 25-годдзе школы, Кемарскі паказваў, што за гэты час была падрыхтавана 281 павівальная бабка. У 1910 году павівальная школа была ператворана ў акушэрска-фельчарскую, якую працягнуў узначальваць К. Кемарскі.

К. Кемарскі не толькі быў дырэктарам школы, але і загадваў радзільным аддзяленнем пры ёй[1].

Паралельна з асноўнай дзейнасцю быў штатным урачом Гродзенскай мужчынскай гімназіі, дзе таксама выкладаў заняткі па фізіялогіі чалавека[1].

З 1901 года служыў штатным урачом Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі, за што быў узнагароджаны юбілейным знакам ведамства імператрыцы Марыі[1].

У гады руска-турэцкай вайны выконваў абавязкі ардынатара Гродзенскай акруговай лячэбніцы і Гродзенскага ваеннага шпіталя[1].

У 1915 годзе ў сувязі з пагрозай нямецкай акупацыі эвакуіраваўся разам са школай у Калугу. Там у 1919 годзе адбыўся апошні выпуск і пасля гэтага К. Кемарскі вярнуўся ў Гродна[1].

Памёр у Гродне 17 кастрычніка 1922 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках[1].

Грамадская дзейнасць

Доктар і педагог прымаў дзейны ўдзел у інтэлектуальным і грамадскім жыцці горада. Будучы вернікам, ён з’яўляўся пастаянным членам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва[1].

Сям’я

Валянціна Кемарская, унізе яе апошні прыжыццёвы здымак з Сібіры

Быў жанаты з Аляксандрай Іванаўнай Кемарскай (1857—1904)[1].

Дачка Валянціна (?-пасля 1944) была замужам за ваенным урачом К. Бялецкім. Загінула ў ГУЛАГу[1].

Узнагароды

Памяць

У гонар лекара-падзвіжніка ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім вучылішчы заснаваны дзве стыпендыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 В. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА) (руск.)
  2. Шэраг крыніц паказвае, што з 1859 па 1869 год ён вучыўся ў 1-й Харкаўскай гімназіі, якую і скончыў. Аднак у выданні «Список воспитанников, окончивших курс в Первой Харьковской гимназии за столетний период ее существования. 1805—1905 гг.» (Харьков, 1903) ён значыцца ў ліку выпускнікоў 1867 года.
  3. Такую інфармацыю падае Игнатович Ф. И. — Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) (руск.) , але ў Астраханскую губерню Сібілеў трапіў толькі ў 1885 годзе. Верагодна, што да гэтага ён працаваў недзе ў іншым месцы — Памятная книжка Астраханской губернии на 1887 год. С. 50 (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай губерні
Катэгорыя·Гінеколагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Калежскія саветнікі
Катэгорыя·Акушэры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1847 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»