wd wp Пошук:

Канстанцін Бязрукі

Канстанцін «Бязрукі» (? — 1270-я) — князь полацкі (1250-я; 1270-я), паходзіў з віцебскіх князёў, магчыма сын полацкага князя Брачыслава II, швагр Таўцівіла[1][2].

Біяграфія

Магчыма прэтэндаваў або займаў на Полацкі сталец пасля смерці свайго бацькі, але палачане аддалі перавагу Таўтавілу, тады, магчыма, каб атрымаць падтрымку немцаў перадаў ім частку полацкіх уладанняў ва Усходняй Латгаліі — г.зв. «Канстанцінаў дар», які сваёй булай зацвердзіў Папа Рымскі.

Некаторыя даследчыкі адносяць «Канстанцінаў дар» да 1263—1264 г., калі быццам Канстанцін пры падтрымцы Траняты, пасля забойства Таўтавіла і паланення полацкіх баяраў, заняў Полацкі сталец, але хутка пасля вызвалення Транятам палонных полацкіх баяраў Канстанцін быў сагнаны са стальца Войшалкам. Але такая храналогія падзей абвяргаецца крыніцамі.

Другі раз Канстацін заняў полацкі сталец пасля стаўленіка Войшалка — Ізяслава, узгадваецца ў 1270-х полацкім епіскапам Сімяонам, як добры полацкі князь, а таксама ў лісце (1285/1300) рыжскага магістрата яго сыну, віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу.

Продкі

Зноскі

  1. Сэларт А. Полацкі князь Канстанцін
  2. Баўмгартэн

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы