wd wp Пошук:

Канстанцін Андрэевіч Сумар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сумар.

Канстанці́н Андрэ́евіч Су́мар (нар. 15 студзеня 1949, в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (20012004), былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2004—2014).

Біяграфія

Скончыў у 1973 Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці вучоны-аграном, у 1987 — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Член-карэспандэнт БІА.

З 1970 — Інжынер-гідрамеліяратар калгаса ім. У. І. Леніна Лунінецкага раёна.

У 19711975 — працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Лунінецкага раёна.

У 1975—1981 — Старшыня калгаса «Світанак» Лунінецкага раёна.

У 1981—1991 — Першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, другі, першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ.

У 1991—1995 — Старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.

У 1996—1998 — Намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 — Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

31 сакавіка 2000 быў прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[1], з 24 верасня 2001 года, калі Падатковы камітэт быў рэфармаваны ў Міністэрства па падатках і зборах, быў прызначаны Міністрам.[2]

9 сакавіка 2004 быў прызначаны Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама,[3] а 27 снежня 2014 Указам Прэзідэнта быў вызвалены ад пасады.[4]

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.

Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

19 кастрычніка 2012 быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Бярозаўскага раёна), член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. № 159 «Аб прызначэнні К. А. Сумара Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 535 «Аб прызначэнні К. А. Сумара Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. «Аб прызначэнні К. А. Сумара старшынёй Брэсцкага аблвыканкама» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта РБ 638 2014/12/27 Аб вызваленні ад пасады К. А. Сумара (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі