wd wp Пошук:

Канстанцін Анатолевіч Цымерман

Канстанцін Анатолевіч Цымерман (руск.: Константин Анатольевич Тимерман, 11 кастрычніка 1977) — падпалкоўнік расійскай арміі, камандзір мотастралковага батальёна 135 мотастралковага палка 19 мотастралковай дывізіі, выканаўца абавязкаў камандзіра батальёна міратворчых сіл у Паўднёвай Асеціі25 мая 2008), Герой Расійскай Федэрацыі.

Узнагароджаны званнем героя за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу ў Поўнача-Каўказскім рэгіёне. Упраўленне прэс-службы і інфармацыі Міністэрствы абароны Расіі так апісвае подзвіг К. Цымермана:

8 жніўня 2008 г. пры ўварванні грузінскіх узброеных сіл у зону адказнасці батальёна падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч пісьменна, са веданнем справы, арганізаваў нясенне службы на пастах, разведку і кіраванне батальёнам, ахову і абарону базавага лагера ў адпаведнасці з мандатам міратворчых сіл.

Кіруючыся мандатам міратворчых сіл, да апошняга моманту спрабаваў прымусіць грузінскі бок да прытрымлівання перамір’я і недапушчэнню парушэння ўсталяваных меж. У адказ грузінскі бок адкрыў агонь з усіх відаў узбраення.

Умела кіруючы дзеяннямі падпарадкаваных пры адбіцці нападу на пункт дыслакацыі батальёна, падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч выявіў падчас бою мужнасць і гераічнасць, асабіста знішчыў 6 баявікоў. Нягледзячы на атрыманае раненне, ён не пакінуў поле бою, працягваў умела кіраваць дзеяннямі падпарадкаваных.

У выніку першых сутак бою падраздзяленнем падпалкоўніка Цымермана К. А. знішчана 6 танкаў, 4 браняваных машыны, каля 50 чалавек жывой сілы праціўніка.

У далейшым пасля прыбыцця падрадзялення ўзмацнення падпалкоўнік Цымерман К. А. адмовіўся ад шпіталізацыі і працягвае камандаваць падрадзяленнем.

Зноскі

Спасылкі

Канстанцін Анатолевіч Цымерман на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Падпалкоўнікі, Расійская Федэрацыя
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Паўднёвай Асеціі (2008)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Другой чачэнскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новакузнецку