wd wp Пошук:

Канстанцін Інакенцьевіч Паварнін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паварнін. Канстанцін Інакенцьевіч Паварнін (21 мая (2 чэрвеня) 1877, Брэст-Літоўск, Літоўскае генерал-губернатарства — 30 лістапада 1963, Ленінград) — псіхіятр, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся Канстанцін Інакенцьевіч 21 мая 1877 года ў горадзе Брэст-Літоўску ў сям’і маёра[2]. Яго брат-філосаф і логік Сяргей Інакенцьевіч Паварнін(руск.) бел..

У 1897 годзе ён скончыў Арлоўскую гімназію(руск.) бел.[3] і паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію(руск.) бел.. Пасля таго, як Паварнін скончыў Акадэмію, яго адправілі за мяжу на два гады для навуковага ўдасканалення. Ён вучыўся ў такіх прафесараў, як Э. Крэпелін, К. Штумпф(руск.) бел., Т. Ліпс(руск.) бел., Г. Апэнгейм(руск.) бел.. Паварнін займаўся даследаваннямі на тэму «Разумовая працаздольнасць ў хворых раннім недаўсціпам».

У 1906 годзе Канстанцін Інакенцьевіч абараніў доктарскую дысертацыю «Увага і яе роля ў найпростых псіхічных працэсах (Эксперыментальна-псіхалагічны даследаванне)».

У 1908 годзе ён быў прызначаны памочнікам дырэктара ў Педалагічным інстытуце, а ў 1910 годзе — дырэктарам (да 1919 года). У часопісе «Веснік псіхалогіі» была апублікаваная праца Паварніна, у якой былі апісаны задачы і мэты гэтага інстытута і педалагічных(руск.) бел. даследаванняў у цэлым, з доказамі іх неабходнасці[4].

У снежні 1908 года канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі ён быў удастоены звання прафесара. У 1911—1915 гадах Паварнін працаваў загадчыкам лабараторыямі клінікі душэўных і нервовых хвароб ВМА. У 1913—1922 гадах быў прафесарам кафедры агульнай і эксперыментальнай псіхалогіі ў Інстытуце медыцынскіх ведаў(руск.) бел., а з 1916 года загадваў мужчынскім аддзяленнем клінікі. 9 снежня 1918 года савет Клінічнага інстытута ўдасканалення ўрачоў(руск.) бел. выбраў яго прафесарам і загадчыкам кафедры псіхіятрыі. Паварнін арганізаваў кафедру, якой кіраваў 20 гадоў.

У 1922—1925 гадах быў прафесарам псіхалогіі Псіха-Неўралагічнай Акадэміі(руск.) бел., а таксама ў 1922—1923 гадах — прафесарам псіхалогіі 2-га педагагічнага інстытута імя Някрасава. З 1923 па 1930 год Паварнін быў вучоным сакратаром інстытута ўдасканалення ўрачоў, а ў 1931 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення і клінікай псіхіятрыі гэтага інстытута пры Псіхіятрычным шпіталі святога Мікалая Цудатворца(руск.) бел..

У гады Вялікай Айчыннай вайны Паварнін застаўся ў Ленінградзе, а летам 1942 года пераехаў на доследную станцыю ў Колтушы(руск.) бел.[5].

Пасля вайны ён удзельнічаў у працы аб’яднанага савета Ленінградскай групы інстытутаў АМН СССР(руск.) бел., быў членам Таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, а таксама чытаў лекцыі маракам Балтыйскага флоту.

З 1950 года Паварнін быў прафесарам Інстытута вуха, горла, носа, загадчыкам аддзялення паталогіі гаворкі.

Канстанцін Інакенцьевіч у горадзе Ленінградзе. Пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках.

Манаграфіі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 http://anthropology.ru/ru/text/sohor-te/konstantin-innokentevich-povarnin-uchenyy-vrach-pedagog
  2. Архив ОК НИИ ухо, горла, носа. Ф. 1. Оп. 5. Д. 65. Лл. 223—224.
  3. ГА Орловской обл. Ф. 64. Оп. 1. Д. 2013. Л. 95.
  4. Педологические институты и их роль в науке и практике // Вестник психологии. 1916. Вып. 2.
  5. СПбО архива АН. Ф. 895. Оп. 3. Д. 876.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пахаваныя на Бальшаохцінскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў