wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Пуціла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуціла. Канстанцін Іванавіч Пуціла (нар. 12 кастрычніка 1961, в. Барысаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (прамысловая цеплаэнергетыка), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве).

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам чыгуначнага водазабеспячэння станцыі Малашуйка Архангельскага аддзялення Паўночнай чыгункі Архангельскай вобласці. Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў майстрам па рамонце хімводападрыхтоўкі, інжынерам па тэхнічным нарміраванні і навуковай арганізацыі працы вытворча-тэхнічнага аддзела Аршанскай ЦЭЦ Віцебскага вытворчага аб’яднання энергетыкі і электрыфікацыі «Віцебскэнерга», сакратаром камітэта камсамола чыгуначнага вузла Аршанскага гарадскога камітэта ЛКСМБ, галоўным механікам вагоннага дэпо станцыі Орша Беларускай чыгункі, інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Аршанскай ЦЭЦ Віцебскага вытворчага аб’яднання энергетыкі і электрыфікацыі «Віцебскэнерга», намеснікам начальніка, начальнікам катлатурбіннага цэха, галоўным інжынерам, дырэктарам Аршанскай ЦЭЦ Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга», намеснікам генеральнага дырэктара па агульных пытаннях рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга».

Генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Пуціла Канстанцін Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»