Кано Матанобу (28 жніўня 1476 — 5 лістапада 1559) — японскі мастак, прадстаўнік школы Кано.
Кано Матанобу быў сынам Кано Масанобу, заснавальніка школы Кано. Сваяк Тосы Міцунобу, аднаго з апошніх вялікіх прадстаўнікоў мастацкай школы Тоса, пад уплывам творчасці якога знаходзіўся і Матанобу, і ў якога ён запазычыў выкарыстанне ў жывапісе кітайскіх элементаў.
Кано Матанобу вядомы як адзін з найталенавітых майстроў школы Кано. Маляваў пейзажы і партрэты, выконваў таксама заказы па манументальнага насценнага жывапісу, ахвотна маляваў на сваіх карцінах птушак і кветкі. Аднымі з найбуйнейшых яго твораў з’яўляюцца мастацкія работы ў храмах Рэйун-ін і Дайсэн-ін у Кіёта, а таксама 3 скруткі з «Легендамі пра гару Оэ». У сваёй творчасці Кано Матанобу злучыў дасягненні кітайскай мастацкай традыцыі з вяршынямі японскага выяўленчага мастацтва. Пейзажы маляваў як шматколерныя, так і манахромныя. Кано Матанобу быў прыдворным мастаком ў такіх сёгунаў, як Асікага Ёсіякі, Асікага Ёсідзумі і Асікага Ёсіхару.