wd wp Пошук:

Кано Матанобу

Хасакава Сумімота на кані пэндзлю Кано Матанобу, 1507

Кано Матанобу (28 жніўня 1476 — 5 лістапада 1559) — японскі мастак, прадстаўнік школы Кано.

Кано Матанобу быў сынам Кано Масанобу, заснавальніка школы Кано. Сваяк Тосы Міцунобу, аднаго з апошніх вялікіх прадстаўнікоў мастацкай школы Тоса, пад уплывам творчасці якога знаходзіўся і Матанобу, і ў якога ён запазычыў выкарыстанне ў жывапісе кітайскіх элементаў.

Кано Матанобу вядомы як адзін з найталенавітых майстроў школы Кано. Маляваў пейзажы і партрэты, выконваў таксама заказы па манументальнага насценнага жывапісу, ахвотна маляваў на сваіх карцінах птушак і кветкі. Аднымі з найбуйнейшых яго твораў з’яўляюцца мастацкія работы ў храмах Рэйун-ін і Дайсэн-ін у Кіёта, а таксама 3 скруткі з «Легендамі пра гару Оэ». У сваёй творчасці Кано Матанобу злучыў дасягненні кітайскай мастацкай традыцыі з вяршынямі японскага выяўленчага мастацтва. Пейзажы маляваў як шматколерныя, так і манахромныя. Кано Матанобу быў прыдворным мастаком ў такіх сёгунаў, як Асікага Ёсіякі, Асікага Ёсідзумі і Асікага Ёсіхару.

Зноскі

  1. 1 2 Motonobu // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/311241/Kano-Motonobu

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Кіёта
Катэгорыя·Памерлі ў 1559 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіёта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1476 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў