wd wp Пошук:

Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грум. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гржымайла. Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла (1794, Магілёў — 1874, Санкт-Пецярбург) — расійскі хірург і курортолаг.

Біяграфія

Скончыў у 1815 годзе Магілёўскую гімназію, у 1821 годзе медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1823). У 18211831 гадах служыў хірургам пры штабе 1-й арміі ў Магілёве. З 1831 года жыў і працаваў у Пецярбургу. У 1833—1868 гадах выдаваў газету «Друг здравия».

Навуковая дзейнасць

У 1823 годзе правёў першую ў Расійскай імперыі аперацыю высокага сячэння мачавога пузыра, выкарыстаў арыгінальныя методыкі хірургічнага лячэння пахавай грыжы[1].

Папулярызатар медыцынскіх ведаў. Першае навуковае даследаванне апублікаваў у 1829 годзе, якое сярод іншага змяшчала кароткі гісторыка-эканамічны нарыс Магілёва. Аўтар шэрагу кніг па медыцыне, у т. л. 3-томнай працы «Руководство к воспитанию, образо­ванию и сохранению здоровья детей» (1843−1845), а таксама першай расійскай працы па рэкрэацыйнай геаграфіі Расійскай імперыі (1865), якая змяшчала і даведкі пра вядомыя замежныя курорты. Даследаваў магчымасці выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў Расійскай імперыі.

Зноскі

  1. Е. М. Тищенко. Хирургия в медицине Беларуси XIX - начала XX века (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1874 годзе
Катэгорыя·Постаці курорталогіі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Хірургі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня