wd wp Пошук:

Кангемозэ

Культура Кангемозэ (каля 6000 — 5200. да н. э.) — мезалітычная археалагічная культура паляўнічых і збіральнікаў на поўдні Скандынавіі, папярэднік культуры Эртабёле(руск.) бел. і пераемнік культуры Маглемозэ. На поўначы межавала са скандынаўскімі культурамі Нёствет-Ліхульт(руск.) бел..

Сярод характэрных знаходак — доўгія крэмневыя абломкі, якія выкарыстоўваліся для вырабу характэрных рамбічных наканечнікаў стрэл, скрабкоў, свердзелаў і г д. Таксама знойдзены мікраліты, нярэдка аздобленыя геаметрычным узорам, якія выкарыстоўваліся як лёзы кінжалаў. Каменныя сякеры вырабляліся з розных камянёў, іншыя інструменты таксама рабіліся з рагоў і костак.

Гаспадарка была заснавана на паляванні на марала, казулю і дзіка, а таксама рыбалоўстве ў прыбярэжных рэгіёнах.

Прадстаўнікі дадзенай культуры з’яўляліся носьбітамі гаплагрупы I1(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. Maps of Neolithic and Bronze Age migrations in Europe and the Near East

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Археалогія ў Літве
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Археалогія ў Даніі
Катэгорыя·Археалогія ў Швецыі
Катэгорыя·Мезаліт Еўропы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Даніі