wd wp Пошук:

Кананічная квантавая гравітацыя

Кананічная квантавая гравітацыя — тэорыя, мэтай якой з’яўляецца пабудова квантавай тэорыі гравітацыйнага поля шляхам кананічнага квантавання гамільтанавай фармулёўкі агульнай тэорыі адноснасці. Аснову гэтай тэорыі заклаў амерыканскі фізік-тэарэтык Брайс Дэвіт. У 1967 годзе ён апублікаваў серыю з трох асноватворных работ дадзенага кірунку на аснове папярэдніх пошукаў Пітэра Бергмана, прымяніўшы так званыя кананічныя метады квантавання для гамільтанавых сістэм з сувязямі. Дадзены падыход, вынайдзены Полем Дзіракам, дазваляе квантаваць сістэмы з калібравальнай сіметрыяй шляхам фіксацыі каліброўкі. Новыя падыходы, заснаваныя часткова на працы Дэвіта і Дзірака, уключаюць метад Хартл — Хокінга, злічэнне Рэджэ, ураўненне Уілера — Дэвіта і петлявую квантавую гравітацыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэорыі гравітацыі
Катэгорыя·Квантавая гравітацыя