wd wp Пошук:

Камісія па атамнай энергіі ЗША

Значок члена камісіі

Камісія па атамнай энергіі ЗША (КАЭ, англ.: United States Atomic Energy Commission, AEC) — урадавая арганізацыя, заснаваная Кангрэсам ЗША пасля Другой сусветнай вайны для садзейнічання і кантролю за развіццём ядзернай галіны, у тым ліку навукова-даследчымі працамі, у мірны час. 1 жніўня 1946 года прэзідэнт Гары Трумэн падпісаў Закон аб атамнай энергіі («Закон МакМахана»), які перакладае кантроль над атамнай энергетыкай ад ваенных інстытутаў да грамадзянскіх. Закон набыў моц 1 студзеня 1947 года. Камісія была расфармавана ў адпаведнасці з «Законам аб рэарганізацыі энергетыкі» 1974 года, яе функцыі былі перададзены дзвюм новым арганізацыям: Кіраўніцтву энергетычных даследаванняў і распрацовак і Камісіі па ядзерным рэгуляванні.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйныя крыніцы:

Іншыя:

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зніклі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя арганізацыі ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Ядзерная энергетыка