Камі́нскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёсак Каміншчына і Азярцы.
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на захадзе стромкія, вышынёй да 15 м, у ніжняй частцы пад хмызняком. Усходнія вышынёй да 3 м, пад лугам. З возера выцякае ручай у раку Дабрылаўка.