wd wp Пошук:

Каміл Камал

Каміл Камал (нар. 1954, Грузія) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1977—1981 гг. вучыўся ў Бакінскім мастацкім вучылішчы імя Азім-Задэ; у 1981—1983 гг. — на факультэце жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (майстэрня Яўсея Маісеенкі). У 1990 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся на факультэце станковага, а затым манументальнага жывапісу (майстэрні Мая Данцыга і Гаўрылы Вашчанкі)[2].

Творчасць

Аўтар звыш трыццаці манументальных твораў у Беларусі, сярод якіх: скульптурная кампазіцыя фантана «Дрэва жыцця» (2004), помнікі героям СССР і вызваліцелям Беларусі ў г. Магілёве і г. Вілейцы (2009), помнік генерал-маёру М. Т. Раманаву ў г. Магілёве (2014), жывапіснае палатно «Песня» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2006), роспіс «Узор» у Палацы Незалежнасці (2013)[2].

Карціны мастака сталі элементамі афармлення кніг В. Быкава, А. Карлюкевіча, Т. Зульфікарава, Г. Чарказяна, Р. Барадуліна[2].

Узнагароды

Уладальнік спецыяльнага дыплома I-й Мінскай міжнароднай выстаўкі «Арт-лінія». Браў удзел у Нацыянальным фестывалі архітэктуры (Мінск). Быў неаднаразова адзначаны ўзнагародамі «За творчыя дасягненні ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 16 красавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 Камил Камал
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных